Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі суд скасаваў «прадстаўніцтва ДНР» у Астраве


Абласны суд у Астраве ў сераду скасаваў зарэгістраванае таварыства «Прадстаўніцкі цэнтар Данецкай народнай рэспублікі». Адначасова ён пастанавіў ліквідаваць таварыства, якое знаходзілася пад кіраўніцтвам самазванага «ганаровага консула» Нэлы Лішкавай.

У адпаведнасьці з рашэньнем суду, дзейнасьць таварыства была незаконнай і перасякалася зь дзейнасьцю іншых субʼектаў грамадзкага сэктару. Рашэньне вітаў у сетцы Twitter міністар замежных спраў ЧР Любамір Зааралэк.

Лішкава заявіла, што яе рашэньне суду не зьдзівіла: «Гэта палітычны працэс. На суд быў аказаны вялікі ціск. Мы супраць чэскага ўраду. Мы дапамагаем людзям, што пацярпелі ад ваеннага канфлікту, які падтрымлівае ўрад», — заявіла Нэла Лішкава.

Пакуль невядома, ці будзе падавацца апэляцыя на рашэньня суду.

«Прадстаўнічы цэнтар ДНР» быў адкрыты ў Астраве ў верасьні летась. МЗС Чэхіі адразу выступіў з заявай, што «не прызнае ДНР дзяржавай і не падтрымлівае зь яе прадстаўнікамі ніякіх дыпляматычных стасункаў, а таксама лічыць недапушчальным самавольнае выкарыстаньне званьня „ганаровы консул“».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG