Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка адмяніў зьмены ў «законе Саўчанкі», паводле якіх адзін дзень папярэдняга зьняволеньня залічваўся за два дні асноўнага пакараньня.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Паводле новай рэдакцыі закону, папярэдняе зьняволеньне будзе «залічвацца судом у тэрмін пакараньня пры асуджэньні да пазбаўленьня волі дзень за дзень», — гаворыцца ў паведамленьні.

Новыя правілы будуць тычыцца толькі людзей, асуджаных пасьля ўступленьня закону ў сілу.

Так званы «закон Саўчанкі», уступіў у сілу 24 сьнежня 2015. Ён прадугледжваў залічэньне аднаго дня ў СІЗА як двух дзён пазбаўленьня волі.

У верасьні 2016 году ў паліцыі Ўкраіны паведамлялі, што паводле «закону Саўчанкі» вызваленыя дзевяць тысячаў чалавек. Калі дзьвюх тысячаў зь іх зноў зьдзейсьнілі злачынства і вярнуліся за краты.

XS
SM
MD
LG