8 чэрвеня распачынаецца візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. Як інфармуе прэсавая служба, ён возьме ўдзел у пасяджэньні Савету кіраўнікоў дзяржаў — чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), дзе ён зьбіраецца выступіць.
Беларусь да праектаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва запрошаная ў якасьці назіральніка, але намагаецца стаць паўнавартасным гульцом у маштабным праекце Кітаю «Адзін пояс, адзін шлях».
Акрамя таго, заплянаваная сустрэча Аляксандара Лукашэнка і Нурсултана Назарбаева.
Яшчэ Лукашэнка возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця міжнароднай спэцыялізаванай выставы «ЭКСПА-2017» у Астане, дзе будзе прадстаўлены і беларускі павільён.
Паводле арганізатараў, свой удзел у імпрэзе пацьвердзілі больш за 110 краінаў і два дзясяткі 20 міжнародных арганізацый; галоўная тэма выставы — зялёная энэргетыка. Беларускі павільён правядзе прэзэнтацыю 10 чэрвеня без удзелу Лукашэнкі.