Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Лёндану пасварыўся з Дональдам Трампам


Мэр Лёндану Садык Хан заклікаў адмяніць візыт прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Вялікабрытанію. Так Садык Хан адрэагаваў на словы Трампа пра заклікі лёнданскага мэра не панікаваць з прычыны тэракту.

Пасьля нападу ў раёне Бора-маркет увечары 3 чэрвеня Садык Хан апублікаваў паведамленьне пра тое, што «лёнданцы ў бліжэйшыя дні ўбачаць на вуліцах павышаную прысутнасьць паліцыі» і «прычын для хваляваньня няма».

Трамп раскрытыкаваў словы мэра брытанскай сталіцы: «Сем трупаў, 48 параненых у тэракце, а мэр Лёндану кажа, што «няма прычын турбавацца», — напісаў Трамп у твітэры. Прадстаўнікі Садыка Хана адмовіліся камэнтаваць словы прэзыдэнта ЗША. У адказ Трамп абвінаваціў мэра Лёндану ў спробах знайсьці «бездапаможныя апраўданьні».

Шэраг брытанскіх палітыкаў заклікалі прэмʼер-міністра Тэрэзу Мэй адклікаць запрашэньне Трампа прыбыць зь візытам у Лёндан. Дакладная дата візыту да гэтага часу не абвешчана. Тэрэза Мэй уступілася за Садыка Хана, але адмяняць сустрэчу з Трампам адмовілася. Паводле яе, адносіны з ЗША важныя для абароны і бясьпекі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG