Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тылерсан: Трамп папрасіў працаваць над аднаўленьнем адносін з Расеяй


Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан выступае перад журналістамі ў Вэлінгтане, 6 чэрвеня 2017

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што прэзыдэнт Дональд Трамп даў яму ўказаньне працаваць над аднаўленьнем адносін паміж Вашынгтонам і Масквой.

Паводле дзяржсакратара, кіраўнік Белага дому папрасіў яго зрабіць так, каб інфармацыя вакол расьсьледаваньня аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША летась не перашкодзіла наладжваньню кантактаў з Масквой.

Тылерсан не пракамэнтаваў дэталі расьсьледаваньня, спаслаўшыся на тое, што ў яго недастаткова інфармацыі.

Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Вэлінгтане, дзяржсакратар адзначыў, што на дадзены момант адносіны паміж ЗША і Расеяй знаходзяцца на нізкім узроўні.

Раней у інтэрвію тэлеканалу NBC Тылерсан заявіў, што ўмяшаньне Расеі ў выбары ЗША «добра задакумэнтавана», аднак падкрэсьліў, што адносіны з Расеяй неабходна вярнуць на ўзровень, які адпавядае амэрыканскім нацыянальным інтарэсам.

У ЗША вядзецца расьсьледаваньне аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары 2016 году. Амэрыканскія спэцслужбы мяркуюць, што Расея магла паўплываць на вынік прэзыдэнцкіх выбараў на карысьць рэспубліканца Дональда Трампа, з дапамогай кібэратакі на сэрвэры Дэмакратычнай партыі і распаўсюду ілжывай інфармацыі ў прэсе. Крэмль адхіляе ўсе абвінавачаньні.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG