Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мачыху і бацьку хлопца, які чытаў «Гамлета» на Арбаце ў Маскве, склалі пратаколы


Маскоўская паліцыя склала пратакол па артыкуле аб непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі на мачаху хлопчыка, якога затрымала ўвечары 26 траўня.

10-гадовы хлопчыка затрымалі каля станцыі мэтро «Арбацкая», калі малы дэклямаваў «Гамлета». Паліцыянты западозрылі хлопчыка ў жабрацтве, паколькі побач была сумка для збору грошай, а бацькоў паблізу не было. Затрыманьню спрабавала перашкодзіць мачаха дзіцяці, а бацька заявіў, што сын захапляецца тэатрам і вулічныя выступы дапамагаюць яму змагацца з комплексамі.

Зараз сьледчы камітэт правярае дзеяньні мачахі хлопчыка на прадмет гвалту адносна паліцэйскіх, а на бацьку таксама складзены пратакол паводле артыкулу аб невыкананьні абавязкаў па выхаваньні.

Кіраўніцтва маскоўскай паліцыі таксама зьняпраўдзіла ранейшую інфармацыю пра тое, што бацьку прыносілі прабачэньні і анулявалі адносна яго пратакол. «Прабачэнні былі прынесеныя дзіцяці за ўчыненыя нязручнасьці», — гаворыцца ў прэс-рэлізе міліцэйскага ведамства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG