У падрыхтаваным законапраекце прадугледжана зрэзаць выдаткі на глябальныя праграмы ў галіне аховы здароўя, харчовую дапамогу, міратворчыя апэрацыі, барацьбу з глябальным пацяпленьнем, а таксама культурны і студэнцкі абмен.
У прыватнасьці, на 24 адсоткі скарачаецца ўдзел ЗША ў барацьбе са СНІДам і ВІЧ, сухотамі і малярыяй, на 44 адсоткі зьмяншаецца фінансаваньне міжнародных арганізацый — якіх менавіта, не удакладнена, але агаворана, што аб’ём ўзносу ў бюджэт НАТО ня зьменіцца.