Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аглядаючы экспазыцыю Milex, Віктар Лукашэнка зьвярнуў асаблівую ўвагу на сыстэмы залпавага агню «Палянэз»


Экспазыцыю 8-й Міжнароднай выставы ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі Milex, разьмешчаную на "Менск-Арэне", у першы дзень працы выставы, 20 траўня, агледзеў памочнік кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бясьпецы Віктар Лукашэнка, паведамляе БелаПАН.

На адкрытай пляцоўцы ў суправаджэньні старшыні Дзяржкамваенпраму Сяргея Гурулёва ён абышоў экспазыцыі беларускіх прадпрыемстваў абароннага сэктару эканомікі, на якіх дэманструюцца іх навінкі. У прыватнасьці, Віктар Лукашэнка агледзеў бесьпілётны лятальны апарат кампаніі Belar Ys-Ex, станцыі перашкодаў, сыстэмы радыёэлектроннай барацьбы КБ "Радар", выведвальна-агнявы модуль на шасі МЗКЦ, браняваны аўтамабіль "Кайман" вытворчасьці 140-га рамонтнага завода, прадукцыю 2566-га заводу па рамонце радыёэлектроннага ўзбраеньня.

Аглядаючы экспанаты адкрытай пляцоўкі, больш за ўсё часу памочнік прэзыдэнта правёў на экспазыцыі заводу дакладнай электрамэханікі (Дзяржынск) — вытворцы рэактыўнай сыстэмы залпавага агню "Палянэз". Тут прадстаўлена пэрспэктыўная ракета для гэтай РСЗА з максымальнай далёкасьцю 280 км. Цяпер ракеты "Палянэзу" маюць максымальную далёкасьць 200 км. Вага баявой часткі новай ракеты — 480 кг. Тып баявой часткі можа быць аскепкава-фугасным, аскепкава-бранябойна-касэтным, фугасным і кінэтычным.

Ракета прызначаная для паражэньня ў апэратыўна-тактычнай глыбіні аб'ектаў дзяржаўнай і ваеннай інфраструктуры, аэрадромаў і дарожнай сеткі, войскаў у месцах іх скопішча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG