Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ пачынае падрыхтоўку да мясцовых выбараў


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

Партыя БНФ мае намер у чэрвені сфарміраваць папярэдні сьпіс кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, выбары якіх адбудуцца не пазьней як 20 лютага 2018 года. Пра гэта было заяўлена 13 траўня на пасяджэньні сойму арганізацыі.

Палітык паведаміў, што на сёньня партыя не разглядае стратэгію байкоту ці адмовы ад вылучэньня на мясцовых выбарах. Таксама, на яго думку, няма неабходнасьці ў стварэньні агульнанацыянальнай кааліцыі дэмакратычных структур для ўдзелу ў мясцовых выбарах. «Хоць рэгіянальныя кааліцыі магчымыя», — дадаў ён.

На пасяджэньні сойму 4 лютага партыя прыняла палітычнае рашэньне аб паўнафарматным удзеле ў мясцовых выбарах, паведамляе БелаПан. Пры гэтым мяркуецца як партыйнае вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты, так і праз збор подпісаў.

У парлямэнцкіх выбарах 2016 года Партыя БНФ таксама ўдзельнічала з уласным сьпісам кандыдатаў у дэпутаты і партыйным пасланьнем да выбаршчыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG