Журналісты Catholic.by зьдзейсьнілі пробны палёт у беларускі санктуарый.
Ініцыятарам новага фармату пілігрымак стала парафія Сьвятых Сымона і Алены ў Менску. У супрацоўніцтве з Рэспубліканскім Саюзам турыстычных арганізацыяў плянуецца павялічыць зацікаўленасьць да Будслава з боку турыстаў, у першую чаргу замежных.
Згодна з пастановай Савета Міністраў, Будслаў і Жыровічы вызначаны цэнтрамі рэлігійнага турызму ў Беларусі, таму падобныя верталётныя пілігрымкі плянуецца арганізаваць таксама і ў Жыровічы.