Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўрачыстасьці 9 траўня можна будзе трапіць праз 26 пунктаў пропуску


Менская міліцыя паведаміла пра меры па ахове грамадзкага парадку пры правядзеньні сьвяточных мерапрыемстваў 9 траўня ў сталіцы.

Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПан.

Міліцыя будзе несьці службу па ахове грамадзкага парадку ва ўзмоцненым рэжыме. Месцы правядзеньня сьвяточных мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы горада будуць агароджаныя турнікетамі, а праход будзе ажыцьцяўляцца праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя як стацыянарнымі, так і ручнымі мэталадэтэктарамі. На іх будуць праводзіцца відэаздымкі.

Пропуск грамадзян да месца правядзеньня ранішніх акцыяў на плошчы Перамогі будзе ажыцьцяўляцца праз 8 КПП і 18 пунктаў пропуску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG