Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На БелАЭС правядуць новыя стрэс-тэсты і «пераацэнку бясьпекі»


Беларуская АЭС
Беларуская АЭС

Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў распарадзіўся стварыць міжведамасную рабочую групу для падрыхтоўкі нацыянальнай справаздачы аб мэтавай пераацэнцы бясьпекі БелАЭС. Групе загадана падрыхтаваць справаздачу аб пераацэнцы і стрэс-тэстах да 31 жніўня 2017 году.

Каардынаваць працу загадана міністру надзвычайных сытуацыяў Уладзімеру Вашчанку. У склад групы ўвайшлі толькі дзяржаўныя чыноўнікі і навукоўцы, незалежных або замежных спэцыялістаў у ёй няма. Пры неабходнасьці групе дазволена далучыць да працы адмыслоўцаў органаў дзяржаўнага кіраваньня або падкантрольных ураду ўстаноў.

Стрэс-тэсты на БелАЭС праводзіліся ў верасьні 2016 году, іхныя вынікі былі атрыманыя ў сьнежні, іх абяцалі прадставіць грамадзкасьці. У канцы красавіка 2017 году на БелАЭС прайшлі вучэньні ў рэагаваньні на тэракты.

За межамі Беларусі турбуюцца пра бясьпеку на БелАЭС. Літва назвала 10 прычынаў не будаваць атамную станцыю ў Астраўцы: пляцоўка небясьпечная; стрэс-тэсты мусілі праводзіць значна раней; Беларусь адмаўляецца выконваць міжнародныя стандарты ядзернай бясьпекі; ужо адбыўся шэраг інцыдэнтаў; 16 эўрапейскіх сталіцаў у небясьпечнай зоне... Літва і Польшча не зьбіраюцца купляць электраэнэргію зь БелАЭС, літоўскія палітыкі карыстаюцца ледзь не любой нагодай, каб нагадаць беларускім уладам пра небясьпеку атамнай станцыі.

Першы корпус рэактара для БелАЭС упаў зь неназванай вышыні, яго замянілі; другі корпус рэактару падчас транспартаваньня стукнулі аб слуп, але пакуль не замянялі. «Стукнуты» корпус рэактара падвышае рызыку аварыі, сьцьвярджаюць беларускія эколягі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG