Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўгена Афнагеля не даставілі ў суд. Дзе ён, пакуль невядома


Яўген Афнагель, архіўнае фота
Яўген Афнагель, архіўнае фота

Каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля 4 траўня не даставілі ў суд.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску быў прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы Яўгена Афнагеля за ўдзел у першатравеньскай акцыі.

Яўгена Афнагеля затрымалі ў Менску позна вечарам 3 траўня. Да суду актывіст знаходзіўся ў турме на Акрэсьціна.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», месцазнаходжаньне актывіста пакуль невядомае.

Лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка ў тым жа судзе сёньня пакаралі арыштам на 15 сутак за ўдзел у акцыі 1 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG