Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі прэзэнтаваў новы лягатып, сацсеткі прапануюць альтэрнатыву з Пагоняй


Міністэрства замежных спраў Беларусі

«У Міністэрства замежных спраў Беларусі новы лягатып». Пра гэта зьнешнепалітычнае ведамства паведамляе на сваёй старонцы ў «Твітары».

«Падпісвайцеся на нашы акаўнты ў сацсетках, каб даведвацца пра ўсе навіны першымі!», — заклікае @BelarusMID.

На навіну хутка адрэагавалі карыстальнікі «Твітару», якія прапанавалі беларускаму МЗС уласны варыянт лягатыпу — старажытную «Пагоню» замест цяперашняга афіцыйнага герба.

«Захавайце там сабе на выпадак чаго, пры неабходнасьці новае „лога“ можна элегантна выправіць», — піша карыстальнік Мікіта Малінаўскі.

А яшчэ наведнікі прапануюць МЗС беларусізаваць свой акаўнт — @BelarusMZS замест @BelarusMID.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG