Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні.

Праект «100 словаў» — народная майстэрня

Прэзэнтацыя новай кнігі ў Бібліятэцы Свабоды - "100 словаў". Анталёгія найлепшых тэкстаў, якія зьявіліся ў аднайменнай рубрыцы на сайце svaboda.org у 2014-2016. Укладальнік Ян Максімюк.


Непісьменны чыноўнік, або чаму Беларусі неабходна моўная інспэкцыя

Не даводзіцца казаць, што сучасны беларускі чыноўнік дасканала валодае беларускай мовай, ня ганьбячы мову, сябе і адрасата ў адказах.

«Самае страшнае — не аварыя, а тое, што было пасьля»

Вікторыя Іўлева — першая журналістка, якая сфатаграфала знутры чацьвёрты энэргаблёк Чарнобыльскай АЭС. За гэтую працу яна атрымала самую прэстыжную для фотажурналіста ўзнагароду — World Press Photo Golden Eye.

Пра тапонімы Курапаты і Хайсы. Як называць месцы пахаваньняў ахвяраў НКВД

Мапа масавых пахаваньняў ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі
Мапа масавых пахаваньняў ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі

Якое паходжаньне назвы Курапаты? Чаму паваенныя дзеці называлі тую горку „Карпаты“? Называйма іншыя нэкропалі адпаведна народным тапанімічным традыцыям.

Дэйвід Марплз: Лукашэнка — ня ўся Беларусь

18 красавіка Радыё Свабода апублікавала інтэрвію з адным з самых аўтарытэтных экспэртаў па Беларусі ў сьвеце, аўтарам некалькіх манаграфій і прафэсарам Альбэрцкага ўнівэрсытэту Дэйвідам Марплзам пад назвай «Лукашэнка — не дыктатар». Некаторыя развагі прафэсара выклікалі хвалю крытыкі. Канадзкі экспэрт па Беларусі прафэсар Дэйвіл Марплз адказаў крытыкам.

Дзе шукаць магілы Ўсяслава Чарадзея, Вітаўта, Скарыны і іншых легендарных беларусаў

Дзе пахаваныя вядомыя беларусы XIX і XX стагодзьдзя, часьцей за ўсё вядома. А дзе шукаць магілы выбітных дзеячаў 500-гадовай і нават 1000-гадовай даўніны? Дзе можа быць пахаваны Ўсяслаў Чарадзей і князь Міндоўг, а дзе знаходзіцца родавая пахавальня Сапегаў і Радзівілаў — Свабода расшукала магілы легендарных дзеячаў краіны.

Чарнобыльскі шлях — супраць АЭС пад палітычнымі лёзунгамі

У Менску адбыўся «Чарнобыльскі шлях». Анлайн, фота і відэа

Яны моляцца ў кароўніку 15 гадоў. Гісторыя царквы «Новае жыцьцё»

26 красавіка судовыя выканаўцы спрабавалі чарговы раз выселіць пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё» з былога кароўніка ў раёне Сухарава ў Менску. У даўнім канфлікце разьбіралася Свабода.

Споведзь Сяргея Пальчэўскага: «Пад псэўданімам „Артур“ я падпісаў супрацу з КДБ»

Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі прызнаўся, што даў падпіску аб супрацы з КДБ пад псэўданімам «Артур». У сваёй заяве, распаўсюджанай ў сацсетках, ён напісаў, што каецца ў гэтым учынку перад Богам і людзьмі.

Сексоты ў турме і на волі. Досьвед вязьня Аліневіча і начальніка турмы Алкаева

Былы кіраўнік стледчага ізалятара нумар 1 горада Менска Алег Алкаеў заклікае ня маючы доказаў, публічна не называць нікога агентам, бо гэта толькі на руку спэцслужбам. А колішні палітвязень, сябра анархісцкага руху Ігар Аліневіч раіць рабіць высновы перш за ўсё для сябе.

XS
SM
MD
LG