Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «За Свабоду» абскардзіў папярэджаньне Міністэрства юстыцыі


Дзень Волі 26 сакавіка 2017 году ў Менску.
Дзень Волі 26 сакавіка 2017 году ў Менску.

Прадстаўнікі руху падалі ў Вярхоўны суд скаргу на Міністэрства юстыцыі. У арганізацыі лічаць вынесенае папярэджаньне незаконным.

У адпаведным паведамленьні пра гэта нагадваецца, што папярэджаньне было вынесенае за тое, што неназваны прадстаўнік Руху, паводле дадзеных Міністэрства юстыцыі, быў арганізатарам акцыі 25 сакавіка і заклікаў да ўдзелу ў ёй да атрыманьня афіцыйнага дазволу правядзеньне акцыі.

«Міністэрства юстыцыі ня толькі не патлумачыла, якім чынам дзеяньні аднаго з заяўнікаў прывялі да парушэньня заканадаўства нашай арганізацыяй, але і не назвала імя гэтага чалавека і СМІ, зь якога яны даведаліся пра заклікі да ўдзелу ў недазволенай акцыі. Менавіта таму мы лічым папярэджаньне, вынесенае Руху „За Свабоду“ — незаконным», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG