Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ператворым Браслаў у беларускую Ібіцу!», — буйны музычны фэст пройдзе на возеры Дрывяты


Фота Андрэя Давыдчыка

22 ліпеня адбудзецца фэстываль «Viva Браслаў-2017», які прэтэндуе на тое, каб стаць галоўным летнім оўпэн-эйрам Беларусі. У канцэртны маратоне возьмуць удзел IOWA, Swanky Tunes, «Безь білета», Feel ды і іншыя.

«Добры фэст — гэта найперш атмасфэра. Мы адбіралі самыя сонечныя, самыя танцавальныя калектывы розных стыляў і кірункаў. Будзе возера Дрывяты і пляж, шмат спорту і забаў. Мы гатовыя ператварыць Браслаў у беларускую Ібіцу», — адзначаюць арганізатары імпрэзы.

Музычная канцэпцыя фэстывалю «Viva Браслаў» — спалучэньне якаснай поп/рок-музыкі і электроннай танцавальнай музыкі EDM. З прадстаўнікоў поп-кірунку абвешчаныя хітмэйкеры IOWA з хітамі «Б’е біт», «Маршрутка», «Усьміхайся». Іх падтрымаюць танцавальныя рамантыкі «Безь білета» і маскоўскі рок-гурт «Чайка».

EDM-праграму ўзначальваюць Swanky Tunes — расейскі электронны калектыў, які ўвайшоў ва ўсясьветны топ-100 паводле вэрсіі DJ Mag. Беларусь у гэтай частцы праграмы будуць прадстаўляць DJ Mikis і калектыў Ucast, удзельнікі якога пасьпяхова выступаюць у Эўропе і ЗША.

Летась музычны фэст у Браславе сабраў амаль15 тысяч гледачоў і ўвайшоў лік галоўных летніх мерапрыемстваў. Гэта адзіная буйная імпрэза ў краіне з пляжам, вялікай спартыўнай праграмай і намётавым гарадком. Фэстывальная пляцоўка і кэмпінг адкрыюцца ў сярэдзіне дня 21 ліпеня, асноўная праграма будзе доўжыцца ад 10-й раніцы 22 ліпеня да 5-й раніцы 23 ліпеня.

«Кожны год мы павышаем узровень артыстаў, якія прыяжджаюць на фэстываль. Сёлета таксама зробім дадатковы акцэнт на напаўненьне і афармленьне самой фэстывальнай пляцоўкі. Будзе шмат забаў і разнастайных зонаў: на вадзе, на сушы і нават у паветры», — адзначаюць арганізатары фэсту.

XS
SM
MD
LG