Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама выступіць у панядзелак зь першай публічнай прамовай пасьля прэзыдэнцтва


Барак Абама падчас адпачынку на Віргінскіх астравах сёлета ў лютым

Барак Абама выступіць у панядзелак у Чыкага зь першай публічнай прамовай пасьля завяршэньня яго прэзыдэнцкага тэрміну, які скончыўся сёлета ў студзені.

Былы прэзыдэнт выступіць перад студэнтамі Чыкаскага ўнівэрсытэту, дзе сам некалі выкладаў канстытуцыйнае права.

Былы кіраўнік Белага дома раней абяцаў, што ня сыдзе з палітыкі. Некалькі месяцаў пасьля прэзыдэнцтва ён прысьвяціў адпачынку. Значную частку гэтага пэрыяду Барак Абама правёў на Брытанскіх Віргінскіх астравах у маёнтку бізнэсмэна і філянтропа сэра Рычарда Брэнсана. Пра гэта паведаміла брытанская газэта The Telegraph.

XS
SM
MD
LG