Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Сяргея Кунцэвіча не пускаюць адваката


Сяргей Кунцэвіч, архіўнае фота

На кіраўніка Менскага гарадзкога аргкамітэту «Народнай грамады» Сяргея Кунцэвіча КДБ чыніць ціск. Пра гэта паведаміў Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Да Сяргея не пускаюць адваката. Лісты ад яго да родных і лісты да яго не даходзяць», — піша Мікалай Статкевіч.

Сяргея Кунцэвіча, арыштаванага па «справе патрыётаў», цяпер трымаюць у менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Раней «Народная грамада» заклікала да салідарнасьці зь Сяргеем Кунцэвічам.

У заяве прэзыдыюму Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Народная грамада») гаворыцца, што патрабаваньне вызваліць Сяргея Кунцэвіча і іншых беларускіх вязьняў сумленьня будзе адным з асноўных на першамайскай акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Сьпіс тых, каго трымаюць пад вартай і абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў 25 сакавіка:

1. Аляксей Абрамаў
2. Андрэй Бяляўскі
3. Віктар Данілаў
4. Андрэй Дундукоў
5. Аляксандар Зімніцкі
6. Іван Кавальчук
7. Андрэй Комлік-Ямацін
8. Сяргей Кунцэвіч
9. Міраслаў Лазоўскі
10. Віктар Мароз
11. Мікалай Міхалькоў
12. Ян Міхалькоў
13. Дзьмітры Новік
14. Яўген Палтаржыцкі
15. Цімур Пашкевіч
16. Уладзімер Румянцаў
17. Сяргей Стрыбульскі
18. Уладзімер Фёдараў
19. Аляксандар Яўдаха

Затрыманьні пачаліся 21 сакавіка, пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі ў Магілёве пра «падрыхтоўку ўзброеных баевікоў» нібыта ў лясах пад Асіповічамі.КДБ дагэтуль не пацьвердзіў зьвесткі пра затрыманых і абвінавачаных.

XS
SM
MD
LG