Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Устаноўленая асоба чалавека, які напаў на паліцыянтаў у Парыжы


Парыж, 20 красавіка 2017
Парыж, 20 красавіка 2017

Асоба чалавека, які напаў у чацьвер на паліцыянтаў у Парыжы, ідэнтыфікаваная. Арыштаваныя тры члены яго сямʼі. Пра гэта паведамляюць францускія СМІ са спасылкай на сьледзтва.

Гаворыцца, што напад зьдзейсьніў 39-гадовы француз Карым Шэрфі. Ён застрэліў паліцэйскага, параніў яшчэ дваіх, і сам быў забіты на месцы.

Больш за дзесяць гадоў таму Шэрфі атрымаў 15 гадоў турмы за замах на забойства супрацоўніка паліцыі і вызваліўся ўмоўна-датэрмінова ў 2013 годзе. Ня так даўно спэцслужбы ўнесьлі яго ў сьпіс патэнцыйных ісламскіх экстрэмістаў.

У першыя гадзіны пасьля тэракту ўлады Францыі абвясьцілі ў вышук меркаванага супольніка забойцы. У пятніцу раніцай улады Бэльгіі і Францыі паведамілі, што той добраахвотна зьявіўся ў паліцэйскі камісарыят бэльгійскага гораду Антвэрпэн. У сілавых ведамствах абедзьвюх краін заявілі, што пакуль ня маюць падставаў зьвязваць яго з парыскім тэрактам 20 красавіка.

Адказнасьць за напад узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што напад у цэнтры Парыжа носіць тэрарыстычны характар.

Пасьля тэракту кандыдаты ў прэзыдэнты Францыі Эмануэль Макрон, Франсуа Фіён і Марын Ле Пен адмянілі свае перадвыбарчыя мерапрыемствы. Міністар унутраных справаў Бэрнар Казьнёў заявіў, што нішто не павінна перашкодзіць таму, каб выбары адбыліся. Ён паведаміў, што 50 тысяч паліцыянтаў і жандараў будуць забясьпечваць парадак падчас першага туру прэзыдэнцкіх выбараў 23 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG