Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў апошні вязень, арыштаваны за Дзень Волі: Леанід Кулакоў адбыў 25 сутак арышту


Леанід Кулакоў, архіўнае фота

Леанід Кулакоў, пакараны Савецкім судом Менску 25 суткамі арышту за Дзень Волі, выйшаў на волю.

Пра гэта паведаміў актывіст Максім Вінярскі.

Леаніда Кулакова сустрэлі яго сябры, якія перадалі актывісту новыя позвы і навіну пра канфіскацыю яго аўтамабіля. Чарговы суд яго чакае 21 красавіка.

Сукупна паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 Адміністрацыйнага кодэксу Леаніду Кулакову судзьдзя Савецкага суду Менску Марына Фёдарава налічыла 25 сутак арышту. Актывіста абвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня масавых акцый, а таксама ў супраціве і непадпарадкаваньні законным патрабаваньням службовых асобаў.

Праваабаронцы назвалі гэта самым жорсткім прысудам за Дзень Волі.

Пакуль Леанід Кулакоў адбываў 25 сутак арышту, судовыя выканаўцы забралі ягоную машыну, на якой ён працаваў як такіст.

Цягам 2015–2017 гадоў Леаніда Кулакова шмат разоў затрымлівалі на акцыях пратэсту, саджалі на суткі ці штрафавалі на вялікія сумы. Сплаціць усе штрафы таксіст ня мог і заклікаў судзьдзяў караць яго адміністрацыйным арыштам, але гэта ня дзейнічала. Некалькі месяцаў таму аўтамабіль Леаніда Кулакова быў апісаны, між тым актывіст працягваў на ім працаваць, бо мусіў зарабляць на жыцьцё. У 2016 годзе людзі зьбіралі грашовую дапамогу Леаніду Кулакову, але сабраных тады сродкаў для пакрыцьця штрафаў не хапіла.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG