Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрысьціяне адзначаюць Вялікдзень


Хрысьціяне ўсіх канфэсіяў адзначаюць сёньня сьвята Ўваскрасеньня Хрыстовага — Вялікдзень. Сьвяточныя набажэнствы праходзяць ва ўсіх каталіцкіх, праваслаўных храмах і малітоўных дамах Беларусі.

Папа Рымскі Францішак у велікоднай пропаведзі ў саборы Сьвятога Пятра заклікаў каталікоў быць добрымі да бяздольных, мігрантаў і іншых неабароненых ці слабых людзей.

«Мы бачым твары тых, каго сустракаюць зь нянавісьцю, таму што яны мігранты, пазбаўленыя дома, краіны і сям’і. Мы бачым іх твары, з адбіткам адзіноты і пакінутасьці», — сказаў кіраўнік каталіцкай царквы.

Кіраўнік Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім пасланьні перасьцярог людзей ад пакланеньня матэрыяльным каштоўнасьцям і нізкім пачуцьцям і заклікаў вярнуцца да «сапраўднага Бога, якім зьяўляецца ўваскрослы Ісус Хрыстос».

Паводле арцыбіскупа, сёньня сьвет знаходзіцца «ў нябачаным дагэтуль маральным крызісе», калі здаецца, што «злы дух і зло перамагаюць», перадае БелаПАН.

Кіраўнік Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал у сьвяточным пасланьні адзначыў, што царква «заклікае людзей дапамагаць у цяжкай жыцьцёвай сытуацыі бяздольным, словам зьмякчаць злыя сэрцы, малітвай ратаваць ад разбуральных заганаў».

Вялікдзень — гэта сьвята, дата для кожнага году якога вылічваецца асобна па месяцова-сонечным календары. У заходніх і ўсходніх хрысьціянаў Вялікдзень часта не супадае. У гэтым годзе даты сьвята па Грыгарыянскім і Юліянскім календары супалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG