Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп даў ясна зразумець, што Расея мусіць вярнуць Крым, — прэс-сакратар Белага Дому


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў ясна зразумець, што ён чакае ад Расеі вяртаньня Крыму Ўкраіне, заявіў у аўторак прэсавы сакратар Белага Дому Шон Спайсэр.

«Прэзыдэнт Трамп вельмі ясна выказаўся, што ён чакае, што расейскі ўрад правядзе дэ-эскаляцыю гвалту ва Ўкраіне і верне Крым, — цытуе словы Спайсэра на традыцыйным штодзённым брыфінгу агенцтва Ройтэрс. — «У той жа час ён цалкам разьлічвае і хоча мець добрыя адносіны з Расеяй».

Расея анэксавала Крым на пачатку 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG