Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску дазволілі мітынг за правы і свабоды грамадзян

  • ЯН

Ілюстрацыйнае фота. Папярэдні дазволены пікет на стадыёне фабрыкі «Славянка» 7 кастрычніка 2016 году

Бабруйскі гарвыканкам дазволіў правесьці 9 красавіка мітынг за правы і свабоды грамадзян. Заяўку на яго падавала кіраўніца суполкі прафсаюзу РЭП Галіна Сьмірнова 24 сакавіка, перад сваім другім судом за арганізацыю папярэдніх мітынгаў, а канкрэтна — за перапост у «Аднаклясьніках» інфармацыі пра тое што 12 сакавіка мусіць адбыцца мітынг.

Мітынг 9 красавіка мае адбыцца на тэрыторыі стадыёну фабрыкі «Славянка». Праз тапаграфічныя асаблівасьці Бабруйску гэта адначасова і недалёка ад цэнтру, і практычна край гораду, далей толькі крэпасьць. Стадыён зьяўляецца афіцыйна адведзеным уладамі месцам для пікетаў ці мітынгаў, і Галіна Сьмірнова ў заяве адразу пазначыла яго.

Галіна Сьмірнова
Галіна Сьмірнова

— Я ж ужо бачыла, да чаго ідзе, — тлумачыць Сьмірнова, — у горадзе ўжо нічога не дазвалялі. Каб і пратэставы настрой людзей падтрымаць, і без ахвяраў абысьціся, заведама пагадзілася на афіцыйна адведзенае месца. Але й на мітынгу і далей мы будзем патрабаваць ня толькі адмены «дармаедзкага» дэкрэту, кантрактнай сыстэмы, спыненьня перасьледу палітычных апанэнтаў, але й права праводзіць мітынгі ў больш зручных і бачных месцах. Плошчу Перамогі я, напрыклад, лічу ідэальным месцам. Але яны, напэўна, баяцца, што мы танк згонім.

Пляцоўка па вуліцы Урыцкага перад уваходам на тэрыторыю стадыёну невялікая, там 7 кастрычніка праходзіў дазволены пікет прафсаюзаў. Але тады было менш за 50 чалавек, цяпер жа арганізатары чакаюць нашмат больш.

— Як мы на ўваходзе, да агароджы, зьмесьцімся, я ня ведаю, — кажа Галіна Сьмірнова. — Але ня думаю, што народ пойдзе ў клетку. Я й сама туды не пайду. Яшчэ будзем разьбірацца з гарвыканкамам — яшчэ адна нагода патрабаваць дазволу на нармальныя месцы.

XS
SM
MD
LG