Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Зімніцкі — 17-ы абвінавачаны ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў


Ілюстрацыйнае фота. КДБ Беларусі

Гісторыку Аляксандру Зімніцкаму выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў.

Такім чынам, сьпіс затрыманых у справе «Белага легіёну», пра якіх стала вядома, што ім выстаўлена абвінавачаньне, павялічыўся да 17 чалавек.

Аляксандра Зімніцкага, як і іншых, вінавацяць паводле 3 часткі артыкулу 293 КК («Навучаньне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках»).

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла Ніна Шыдлоўская.

25-гадовы Аляксандар Зімніцкі працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага музэю, вучыўся ў асьпірантуры Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы. Пры ператрусе ў Аляксандра быў забраны пнэўматычны пісталет, але яго захоўваньне не зьяўляецца парушэньнем закону.

Такім чынам, сьпіс тых, каму выстаўлена абвінавачаньне паводле 3 часткі артыкулу 293, выглядае цяпер гэтак:

  1. Аляксей Абрамаў
  2. Андрэй Бяляўскі
  3. Юры Гурын
  4. Віктар Данілаў
  5. Зьміцер Дашкевіч
  6. Андрэй Дундукоў
  7. Аляксандар Зімніцкі
  8. Іван Кавальчук
  9. Андрэй Комлік-Ямацін
  10. Міраслаў Лазоўскі
  11. Мікалай Міхалькоў
  12. Дзьмітры Новік
  13. Яўген Палтаржыцкі
  14. Сяргей Пальчэўскі
  15. Уладзімер Румянцаў
  16. Сяргей Стрыбульскі
  17. Аляксандар Яўдаха
XS
SM
MD
LG