Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёў стаў «бясплатным памочнікам» дэпутаткі Анісім


Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заняў пасаду памочніка дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

«У нас шмат у чым супадаюць погляды на падзеі ў Беларусі, мне падабаецца яе пазыцыя на адраджэньне беларускіх каштоўнасьцяў, пазыцыя на адраджэньне беларускай мовы, культуры. Ня ўсё, вядома, атрымліваецца зрабіць, але Алена Анісім дзеля гэтага прыкладае вельмі шмат намаганьняў. Яна працуе ня толькі ў сваёй акрузе, імкнецца ахапіць многія пытаньні па ўсёй Беларусі», — пракамэнтаваў палітык.

Паводле Кастусёва, ён сам прапанаваў стаць памочнікам дэпутаткі і мае намер дапамагаць Алене Анісім у пытаньнях адраджэньня беларускай мовы.

«Ёсьць ужо канкрэтныя даручэньні. У прыватнасьці, сустрэцца з шэрагам кіраўнікоў раёнаў Магілёўскай вобласьці. Было даручэньне разабрацца ў праблемах камунальнай гаспадаркі», — сказаў Кастусёў.

Ён таксама сказаў, што ў Алены Анісім ёсьць чатыры зь пяці памочнікаў, якія дазваляе мець закон. За працу двух прадугледжаная аплата. Рыгор Кастусёў будзе выконваць свае функцыі на грамадзкіх пачатках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG