Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку выклікалі на суд за «Марш недармаедаў», а судзяць за Курапаты


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Працэс над лідэрам АГП вядзе судзьдзя Вікторыя Шабуня.

Анатоль Лябедзька адразу заявіў адвод судзьдзі, матывуючы яго недаверам да ўсёй судовай сыстэмы Беларусі, якая, паводле палітыка, залежыць ад выканаўчай ўлады і зьлілася з апаратам чыноўнікаў.

Судзьдзя Вікторыя Шабуня адвод адхіліла і пачала разгляд адміністрацыйнай справы. Адразу высьветлілася, што запрасілі Анатоля Лябедзьку ў суд з нагоды адной падзеі, а судзіць зьбіраюцца за іншую: замест удзелу ў «Маршы недармаедаў» у Магілёве, які быў 19 лютага, палітыку інкрымінуюць удзел у падзеях 24 лютага ля Курапатаў. Гэта быў дзень, калі маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі прыкаваў сябе кайданкамі да бампэра аўтамабіля будаўнікоў, міліцыянты спрабавалі яго затрымаць, але за актывіста заступіліся людзі, якія сабраліся каля будоўлі. Цяпер Анатоль Лябедзька папрасіў час для азнаямленьня з пратаколам.

«Поўная лухта. Паказаньні сьведак-будаўнікоў пра падзеі, якія яны бачылі здалёк, ды мой фатаздымак, што я там быў. Справа хісткая, таму буду змагацца», — сказаў палітык пасьля таго, як прачытаў справу. Праз колькі хвілін суд мусіць аднавіцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG