Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскага аштрафавалі на 1035 рублёў за менскі «Марш абураных беларусаў»


Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі

У судзе Цэнтральнага раёну Менску 4 красавіка разгледзелі справу аб удзеле сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага ў менскім «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага.

Суд меўся адбыцца 27 сакавіка, але быў перанесены праз адсутнасьць самога Рымашэўскага.

На сёньняшнім паседжаньні Рымашэўскі таксама не зьявіўся, але на гэты раз вырак вынесьлі завочна: штраф 45 базавых велічыняў (1035 рублёў).

Доказамі былі «фота асобы, падобнай да Рымашэўскага» і сьведчаньні міліцыянта. Як распавядае на Facebook старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які прысутнічаў на працэсе, сьведка-амапавец заявіў, што «Рымашэўскі выкрыкваў лёзунгі „Жыве Беларусь“ і „Баста“». Лябедзька ж кажа, што такога не было. Паводле сьведкі-амапаўца, Рымашэўскага не затрымалі «ў час учыненьня правапарушэньня», бо «не паступіла каманда».

Рымашэўскі: «Улады брутальна разагналі акцыю 25 сакавіка, але народны пратэст яны задушыць ня змогуць»

Лябедзька, Рымашэўскі, а таксама лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч нядаўна выйшлі на волю пасьля 15 сутак арышту за «Марш недармаедаў» у Маладэчне. Лябедзьку і Рымашэўскага тады брутальна затрымлівалі ў жывым эфіры. Да затрыманых прыехала, нягледзячы на зламаную нагу, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Як затрымліваюць у жывых эфірах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:20 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG