Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tрамп прапанаваў Пуціну «поўную падтрымку ЗША» у барацьбе з тэрарызмам


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША выказаў глыбокія спачуваньні расейскаму народу ў сувязі з выбухам у Санкт-Пецярбургу.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну «поўную падтрымку ЗША» у сувязі з выбухам бомбы ў мэтро Санкт-Пецярбургу, у выніку якога 11 чалавек загінулі, 51 атрымаў раненьні.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Белага дома.

Прапанова была зроблена ў тэлефоннай размове амэрыканскага лідэра і расейскага прэзыдэнта, якая адбылася ў панядзелак, паведамілі ў Белым доме.

«Прэзыдэнт Трамп прапанаваў поўную падтрымку ўраду Злучаных Штатаў у справе адказу на атаку і ў прыцягненьні вінаватых да адказнасьці», — гаворыцца ў заяве безь якіх-небудзь падрабязнасьцяў.

«Трамп і прэзыдэнт Пуцін пагадзіліся, што тэрарызму неабходна нанесьці рашучае і хуткае паражэньне», — адзначылі ў Белым доме.

Белы дом таксама паведаміў, што прэзыдэнт Трамп «выказаў глыбокія спачуваньні ахвярам і іхным блізкім, а таксама расейскаму народу».

У паведамленьні, апублікаваным прэс-службай Крамля, гаворыцца, што Пуцін падзякаваў амэрыканскаму калегу за праяўленую салідарнасьць.

«Прэзыдэнты адзначылі, што тэрарызм — гэта зло, зь якім трэба змагацца супольна, — адзначаецца ў заяве Крамля. — Кіраўнікі дзьвюх дзяржаў дамовіліся працягваць кантакты».

Інфармагенцтва «Інтэрфакс» паведаміла са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, што выбух у санкт-пецярбургскім мэтро ажыцьцявіў сьмяротнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG