Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля Дня Волі: зноў АМАП, аўтазакі, затрыманьні. Жывы блог

25 сакавіка ў абласных цэнтрах Беларусі прайшлі акцыі на Дзень Волі, менская акцыя была брутальна разагнаная, сотні людзей затрыманыя. На 26 сакавіка анансаваліся акцыі пратэсту ў розных гарадах Беларусі.

25 сакавіка ў абласных цэнтрах Беларусі прайшлі акцыі на Дзень Волі, менская акцыя была брутальна разагнаная, сотні людзей затрыманыя. На 26 сакавіка анансаваліся акцыі пратэсту ў розных гарадах Беларусі, у сацсетках заклікаюць выходзіць на вуліцы ў Менску. Магчыма, 26 сакавіка таксама будуць адбывацца суды над затрыманымі ўчора. Свабода сочыць за падзеямі на наступны дзень пасьля Дня Волі.

17:42 26.3.2017

Журналіста Дзяніса Носава вызвалілі, аднак забралі камэру і флэшкі, пратакол не складалі.

17:02 26.3.2017

На Віцебшчыне адбыўся шэраг пратэстных акцый. Ёсьць затрыманыя

17:01 26.3.2017

«Мяне ўдарылі аб бэтонную пліту, паклалі на падлогу і сталі левым берцам на галаву». Ад Аляксея Лойкі патрабуюць адклікаць заяву пра зьбіцьцё амапаўцамі

16:25 26.3.2017

26 сакавіка ў Гомелі: міліцыя падрыхтавалася, актывісты акцыі не плянавалі

15:10 26.3.2017

У Бярозе каля 20 чалавек прыйшлі на плошчу

Чатырох чалавек затрымалі міліцыянты. Абышлося без пратаколаў на ўдзельнікаў акцыі, але пратакол склалі на незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі.

15:06 26.3.2017

У Пінску затрыманьні. Аднаму затрыманаму стала кепска, выклікалі «хуткую»

14:56 26.3.2017

Берасьце: 14 чалавек вызваленыя

«14 чалавек усяго было затрымана — усіх адпусьцілі, хаця два былі даволі агрэсіўныя, — распавядае Свабодзе рэдактар мясцовага сайту «Виртуальный Брест» Андрэй Кухарчык. —Было шмат адэкватных міліцыянтаў, але былі і неадэкватныя. На жанчыну накінуліся, сталі адбіраць у яе тэлефон, адзін трымаў галаву, другі торбу вырываў, трэці па кішэнях лазаў, гузікі адарвалі…»

У час затрыманьня згубілася ягонае журналісцкае пасьведчаньне. Працэс затрыманьня Кухарчык апісвае так:

«Я ўключыў жывую трансьляцыю — папярэдзіў, што пастараюся здымаць супрацоўнікаў міліцыі са сьпіны. У мяне праверылі мой пашпарт. Адышоў крыху далей — стаіць аўтазак, туды заводзяць людзей. Падышоў паглядзець, што там адбываецца, трансьляцыю не ўключаў. А мяне разам з тымі людзьмі ў аўтазак, хоць я паказваў: вось маё пасьведчаньне. Пасьведчаньне так і не вярнулі, ня могуць знайсьці».

14:41 26.3.2017

Менск: АМАП чакае на Акадэміі

Каля менскай Акадэміі навук стаяць байцы АМАП, аўтазакі, а таксама праваабаронцы. Нягледзячы на паведамленьні ў сацсетках пра намер сабрацца а 14-й гадзіне, не падобна, каб пратэстоўцы выйшлі.

14:39 26.3.2017

Берасьце: затрыманыя 13 чалавек

Паводле інфармацыі праваабаронцы Ўладзімера Вялічкіна, у Берасьці былі сёньня затрыманыя 13 чалавек, які знаходзіліся на плошчы Леніна, або праходзілі паўзь яе. Сярод затрыманых – рэдактар мясцовага сайту «Виртуальный Брест» Андрэй Кухарчык, актывіст Валер Фамінскі. Частка затрыманых дагэтуль знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасьця, у дачыненьні іх складаюцца пратаколы, паведаміў праваабаронца. Уладзімер Вялічкін кажа, што імёны ўсіх затрыманых пакуль высьвятляюцца.

14:16 26.3.2017

14:14 26.3.2017

Толькі што на Нямізе затрымалі 5 чалавек.

14:01 26.3.2017

13:52 26.3.2017

За Палацам рэспублікі ў Менску таксама былі затрыманьні

Людзей затрымлівалі ў час акцыі на Кастрычніцкай, кагосьці затрымалі толькі што. Пра гэта кажуць у трансьляцыі «Белсату»:

13:37 26.3.2017

13:30 26.3.2017

13:26 26.3.2017

У Віцебску затрыманы праваабаронца Павал Левінаў. Ен выйшаў на плошчу Перамогі разам з тымі, хто наважыўся прадэманстраваць незадавальненьне тым, што адбываецца ў краіне. Такіх людзей сабралася, паводле розных ацэнак, ад 100 да 200 чалавек. Пасьля быў затрыманы і праваабаронца Леанід Сьвецік. Таксама ў Віцебску затрыманыя незалежны журналіст Канстанцін Мардзьвінцаў і актывістка Ірына Трацьцякова.

13:24 26.3.2017

13:13 26.3.2017

У Бабруйску — больш за 30 затрыманых

У Бабруйску прайшла зачыстка кварталу, дзе зьбіраліся праводзіць акцыю пратэсту.

Міліцыянты выцягвалі людзей з кавярняў, забіралі тых, хто проста гуляў. Затрыманыя больш за 30 чалавек, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна» ў сваім твітэры.

Затрыманых завезьлі ў Бабруйскі ГУУС, пакуль яны сядзяць у актавай залі.

Сярод затрыманых — некалькі журналістаў.

Рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка прыйшоў асьвятляць мерапрыемства. Там яго затрымалі амапаўцы і адправілі ў міліцэйскі аўтобус.

Таксама ў Бабруйску затрыманыя журналісты Андрэй Шобін, Віктар Масаловіч і Дзяніс Носаў.

13:06 26.3.2017

Стрым з аўтазаку. Беларусь, 2017 год

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG