Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знайшоўся кот Дашкевічаў. Зьміцер у СІЗА больш за тры дні


Зьміцер Дашкевіч, Давід Дашкевіч і Леапольд. Архіўнае фота з фэйсбуку Насты Дашкевіч

Як распавяла Свабодзе Наста Дашкевіч, да яе вярнуўся кот, які зьнік пасьля ператрусу ў яе кватэры 22 сакавіка. Наста кажа, яна пачула мяўканьне ката Леапольда ў пад’езьдзе, проста выйшла і забрала яго. Кот цэлы, але галодны.

Тым часам пра мужа Насты Дашкевіч, лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, па-ранейшаму вядома мала. Зьмітра затрымалі ўдзень 22 сакавіка, трымаюць ужо больш за 72 гадзіны, адведзеныя на затрыманьне «па падазрэньні ва ўчыненьні злачынства».

Ні жонцы, ні адвакату не даюць дэталёвых зьвестак пра стан Зьмітра Дашкевіча і абвінавачаньне супраць яго. У КДБ Насьце сказалі, што ён знаходзіцца ў СІЗА нумар 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG