Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сувязі са Статкевічам і ягонай жонкай па-ранейшаму няма. Дзе Някляеў — таксама невядома


Уладзімер Някляеў і Мікалай Статкевіч. Архіўнае фота

Жонка палітыка і паэта Ўладзімера Някляева патрабуе ад кіраўніцтва МУС паведаміць пра яго месцазнаходжаньне.

«На працягу дня я зьвярталася ў КДБ, МУС, Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў і ў бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў ГУУС Менгарвыканкаму, але там не далі ніякай інфармацыі пра месцазнаходжаньне Ўладзімера, — паведаміла БелаПАН Вольга Някляева. — Таму я зьвяртаюся да кіраўніцтва МУС неадкладна паведаміць мне пра месцазнаходжаньне мужа. Наўпроставы абавязак праваахоўных органаў — інфармаваць родных пра затрыманьне і месцазнаходжаньне чалавека. Не выконваючы гэтага, яны груба парушаюць мае правы і правы затрыманага».

Адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Ўладзімер Някляеў, які вяртаўся з Варшавы ў Менск, зьняты зь цягніка ў Берасьці ў ноч на 25 сакавіка і дастаўлены ў Ленінскі РАУС. Днём стала вядома, што палітыка вязуць у Менск.

Дагэтуль не выходзяць на сувязь палітык Мікола Статкевіч і ягоная жонка Марына Адамовіч. Днём раней стала вядома, што іх акаўнты ў сацыяльных сетках узламаныя і ад іх імя распаўсюджваецца заклік не выходзіць 25 сакавіка на акцыю ў Менску. Сын Марыны Адамовіч Юрась, якому на кароткі час удалося зьвязацца з маці, паведаміў, што ў яе заблякаваныя ўсе сродкі сувязі. Цяпер сувязі з маці няма і ў сына. Ні Міколу Статкевіча, ні Марыну Адамовіч на акцыі ня бачылі.

XS
SM
MD
LG