Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанскіх актывістаў 25-га сакавіка выклікаюць у Сьледчы камітэт


«Марш недармаедаў» у Воршы 12 сакавіка

Позвы атрымалі рэдактар рэгіянальнага сайту orsha.eu Ігар Казьмерчак і актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Храпавіцкі.

Спадар Казьмерчак ужо даваў тлумачэньні ў Сьледчым камітэце пасьля таго, як на мясцовым офісе дэмакратычных сілаў, якім ён апякуецца, быў праведзены ператрус. Пастанова на гэта была дадзена ў сувязі з выяўленьнем у горадзе фальшывых грошай. З офісу была забраная аргтэхніка.

Выклік да сьледчага ў Дзень Волі актывісты тлумачаць памкненьнем ўтрымаць іх у Воршы, не пусьціўшы ў Менск.

Віцебская каардынатарка аргкамітэту партыі БХД Тацяна Севярынец паведаміла, што ўчора да яе спрабаваў трапіць прадстаўнік Першамайскага РАУС. Сваёй мэты ён не патлумачыў, і актывістка адмовілася адчыніць дзьверы ў пад’езд, сказаўшы: «Міліцыю мы не выклікалі».

XS
SM
MD
LG