Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка запрошаны ў Злучаныя Штаты Амерыкі на цырымонію з нагоды 100-й гадавіны ўступленьня ЗША ў Першую сусьветную вайну, паведамілі БелаПАН у пасольстве ЗША ў Беларусі.

«Разам зь лідэрамі іншых дзяржаў, якія былі ўцягнутыя ў Першую сусьветную вайну, прэзыдэнт Лукашэнка запрошаны на цырымонію ў азнаменаваньне 100-й гадавіны ўступленьня Злучаных Штатаў у Першую сусьветную вайну», — паведамілі ў дыпмісіі.

Цырымонія адбудзецца 6 красавіка ў Канзас-Сіці. Запрашае на цырымонію камісія за захаваньне памяці аб Першай сусьветнай вайне, створаная Кангрэсам ЗША. «Усе гэтыя мерапрыемствы павінны ушанаваць памяць тых, хто нёс вайсковую службу ў гады Першай сусьветнай вайны, а таксама каб павысіць веды грамадзкасьці адносна прычын і наступстваў канфлікту», — адзначылі ў пасольстве.

Афіцыйнага камэнтару гэтай інфармацыі зь беларускага боку пакуль няма.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG