Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Алеся Яўдахі паведаміў, што сын у СІЗА КДБ


Бацька Алеся Анатоль Яўдаха (справа) на ганку Ленінскага РУУС Менску адразу пасьля таго, як напісаў заяву ў міліцыю пра выкраданьне сваяго сына. У атачэньні сяброў Алеся Яўдахі

Бацька 41-гадовага Алеся Яўдахі Анатоль Мікалаевіч паведаміў Свабодзе, што цяпер займаецца афармленьнем дамовы з адвакатам.

Паводле інфармацыі бацькі, Алеся ўтрымліваюць у СІЗА КДБ, так званай «амэрыканцы»; людзі, якія праводзілі ператрус, прадставіліся, што яны з КДБ.

Бацька кажа, што апошнім часам Алесь не займаўся ніякай палітычнай дзейнасьцю, ён распаўсюджваў кнігі, арганізоўваў выставы, іншыя імпрэзы, зьвязаныя выключна з прапагандай літаратуры. Таму ён не ўяўляе, за што сына маглі затрымаць.

Затрымалі кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху. Бацька напісаў заяву ў міліцыю аб выкраданьні

Арышты пасьля заявы Лукашэнкі пра «лягеры баевікоў». Абнаўляецца

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG