Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начныя арышты. Трэці затрыманы — Андрэй Дундукоў


Андрэй Дундукоў, архіўнае фота
Андрэй Дундукоў, архіўнае фота

Мінулай ноччу быў затрыманы былы актывіст «Белага легіёну» Андрэй Дундукоў, паведаміла Свабодзе сяброўка затрыманага ўчора Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская.

Паводле яе зьвестак, Андрэя Дундукова затрымалі каля 20 гадзін вечара, калі ён разам з жонкай і дзіцем ехаў на адпачынак — меркавана, ва Ўкраіну. Іх машыну спынілі на мяжы, Дундукова забралі, жонка зь дзіцём вярнуліся ў Менск каля 6 гадзін раніцы.

У чым абвінавачваюць Дундукова, невядома, тое ж датычыцца Міраслава Лазоўскага і Алеся Яўдахі.

Пра Дундукова вядома, што ён аматар экстрэмальнага турызму з досьведам скачкоў з парашутам і без, вадалажаньня, промаальпінізму, страйкболу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG