Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 сакавіка ў ЗША пройдуць слуханьні аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары


Будынак Кангрэсу ЗША, ілюстрацыйнае фота
Будынак Кангрэсу ЗША, ілюстрацыйнае фота

20 сакавіка камітэт па выведцы Палаты Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША правядзе першыя публічныя слуханьні па заявах прэзыдэнта Дональда Трампа пра ўтоенае назіраньне, якое, як ён сьцьвярджае, за ім вяла адміністрацыя яго папярэдніка Барака Абамы. Акрамя іншага, будзе разгледжана ўмяшаньне Расеі ў апошнія прэзыдэнцкія выбары ў Злучаных Штатах.

На адкрытых слуханьнях чальцы камітэту заслухаюць паказаньні дырэктара Фэдэральнага Бюро Расьсьледаваньняў Джэймса Комі і кіраўніка Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Майка Роджэрса. Таксама быў запрошаны былы памочнік прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Майкл Флін, які пакінуў свой пост пасьля паведамленьняў СМІ пра яго сувязі з Расеяй.

4 сакавіка Трамп у сэрыі твітаў абвінаваціў Абаму ў праслухоўваньні хмарачоса Трамп Таўэр у Нью-Ёрку, дзе знаходзіцца пэнтхаус цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Экс-прэзыдэнт адхіліў гэтыя абвінавачваньні. Пра ўмяшаньне Расеі ў выбары кіраўніка Белага дома Злучаныя Штаты заявілі 6 студзеня. Выведная супольнасьць ЗША прыйшла да высновы, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даў загад правесьці хакерскія атакі на Дэмакратычную партыю, каб паўплываць на перадвыбарчую кампанію і дапамагчы Трампу. У Крамлі дачыненьне да кібэратак адмаўляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG