Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына асудзіла далучэньне Крыму да Расеі ў трэцюю гадавіну анэксіі


Міністэрства замежных спраў Турэччыны заявіла аб незаконнасьці анэксіі Крыму Расеяй і заклікала да павагі тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

У паведамленьні на сайце ведамства ў трэцюю гадавіну ўваходжаньня паўвострава ў склад Расеі таксама гаворыцца пра тое, што Анкара працягне адстойваць правы і інтарэсы крымскіх татараў, якія жывуць на анэксаваным паўвостраве.

Расея анэксавала Крым у сакавіку 2014 году. Большасьць краін сьвету і ААН лічаць далучэньне незаконным. Турэччына таксама не прызнала Крым часткай Расеі. У студзені кіраўнік турэцкага МЗС Мэўлют Чавушаглу заявіў, што Анкара ня будзе пераглядаць сваю пазыцыю па гэтым пытаньні, нават нягледзячы на аднаўленьне супрацоўніцтва з Расеяй.

У сярэдзіне сакавіка ў Маскве прайшлі перамовы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і турэцкага лідэра Рэджепа Эрдагана. Кіраўнікі дзьвюх дзяржаў абмеркавалі супрацоўніцтва і сумесныя праекты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG