Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі — чакае крэдыту на 3,5 млрд даляраў


Кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 16 сакавіка сустрэўся з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам, перадае БЕЛТА.

Беларусь, як сьцьвярджаецца, разьлічвае атрымаць крэдыт МВФ на 3,5 млрд даляраў. Бюджэт Беларусі, сьцьвярджае міністар фінансаў Максім Ермаловіч, не супярэчыць чаканьням МВФ, засталося толькі «прыняць адпаведнае палітычнае рашэньне і ўвайсьці ў праграму».

Сярод пытаньняў, якія засталіся ў МВФ да Беларусі, кажа Ермаловіч, — узровень кампэнсацыі выдаткаў на ЖКГ і стратэгія падвышэньня эфэктыўнасьці кіраваньня дзяржаўнымі прадпрыемствамі.

Тым часам затрыманьні на мірных акцыях пратэсту «недармаедаў» могуць паставіць пад пагрозу «лібэральную адлігу» ў адносінах з Брусэлем і Вашынгтонам. Міністар замежных спраў Уладзімер Макей дапускаў, што «працэс нармалізацыі стасункаў Беларусі з Эўразьвязам можа спыніцца». Але пра стасункі з МВФ на тле затрыманьняў не гаварылася.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG