Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмысловы дакладчык ААН: сытуацыя ў Беларусі можа пагоршыцца


Міклаш Харашці
Міклаш Харашці

Адмысловы дакладчык ААН аб правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці заклікаў беларускія ўлады спыніць акты гвалту і перасьледу ў дачыненьні да дэманстрантаў ды паважаць свабоду мірных сходаў.

«Я ўважліва сачу за разьвіцьцём сытуацыі, бо вартыя даверу паведамленьні гавораць аб арышце прынамсі 70 чалавек, якія мірна пратэставалі супраць указу [аб дармаедах — РС], а таксама 18 журналістаў, якія асьвятлялі падзеі», — заявіў спадар Харашці.

«У выніку гвалтоўнай рэакцыі ўладаў, якая нагадвае [рэакцыю на дэманстрацыі ў 2010 годзе — РС], сытуацыя стала дастаткова няўстойлівай для таго, каб зьмяніцца ў бок пагаршэньня. Небясьпека эскаляцыі ўжо часткова матэрыялізавалася, бо некалькі лідэраў апазыцыі, у прыватнасьці Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі, былі засуджаныя да пазбаўленьня волі на два тыдні», — падкрэсьліў Харашці.

Мандат адмысловага дакладчыка ААН аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі дзейнічае з 2012 году. З моманту яго ўвядзеньня ААН прызначае дакладчыкам Міклаша Харашці, былога прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ. Афіцыйны Менск не прызнае гэтага мандату і не супрацоўнічае з дакладчыкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG