Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі чыноўнік, які вырашаў лёс Белсату, сустрэўся з Ананіч. Рыхтуецца дамова аб супрацы


Марэк Зюлкоўскі
Марэк Зюлкоўскі

Міністэрства інфармацыі Беларусі прапанавала стварыць пагадненьне аб супрацоўніцтве ў інфармацыйнай сфэры паміж Беларусьсю і Польшчай.

Падрыхтоўку гэтага пагадненьня ініцыюе Міністэрства інфармацыі Беларусі. Аб гэтым сказала міністарка Лілія Ананіч на сустрэчы з намесьнікам міністра замежных спраў Польшчы Марэкам Зюлкоўскім.

Міністарка таксама дадала, што ў Беларусі ёсьць цэлая лінейка тэлевізійных каналаў, якія могуць знайсьці сваё месца ў пытаньні інфармацыйнага супрацоўніцтва.

Марэк Зюлкоўскі адзначыў, што ў апошні час у Польшчы вырасла цікавасьць да беларускіх мэдыяў. Усё гэта, паводле яго, можа садзейнічаць умацаваньню адносін паміж дзьвюма краінамі і ідзе на карысьць абедзьвюх дзяржаў.

Сёлета ў лютым менавіта Марэк Зюлкоўскі абвесьціў пра спыненьне дамовы паміж МЗС Польшчы і тэлеканалам Белсат. «Ранейшая дамова МЗС Польшчы і Польскай тэлевізіі наконт стварэньня „Белсату“ ўжо скасаваная» — напісаў віцэ-місністар МЗС у артыкуле для газэты Rzeczpospolita. Да канца году тэлеканал павінен знайсьці новага спонсара. Раней дзейнасьць Белсату фінансавала МЗС Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG