Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 15 сутак арышту. Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве


Суд над удзельнікамі акцыі недармаедаў у Менску. Менск, 16 сакавіка 2017 году. На фота — Андрэй Навакоўскі, якога абвінавачваюць у нібы распыленьні газу падчас затрыманьня

Коратка

Пасьля «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні і Магілёве 15 сакавіка адбыліся новыя затрыманьні. У трох гарадах было затрымана некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыяў недармаедаў. З пачатку сакавіка ідэнтыфікаваныя паўтары сотні затрыманых альбо асуджаных, поўная колькасьць невядомая.

17:00 16.3.2017

Магілёў. Сацыял-дэмакрата Дзьмітрыя Люнтава Ленінскі суд пакараў 15 суткамі арышту. Судзьдзя Любліна прызнала яго вінаватым у арганізацыі шэсьця па Ленінскай вуліцы на знак нязгоды з дэкрэтам № 3. Люнтаў кажа, што будзе абскарджваць прысуд, бо лічыць, што не парушаў ніякіх канстытуцыйных нормаў і законаў.

16:45 16.3.2017

Апошні вырак у Цэнтральным судзе Менску — 12 сутак

Менск. Цэнтральны суд. Апошні засуджаны — блогер Пятро Маркелаў, 12 сутак арышту. Маркелаў вёў рэпартаж ў Фэйсбуку. Судзьдзя Натальля Вайцэховіч адмовілася разглядаць яго відэа, сьведкі блыталіся. Маркелаў адмаўляў, што нёс маску. Сьведчылі амапаўцы Чэўшаў і Хомін, пра якіх затрыманы казаў, што яны хлусілі.

На вырак заля адказала словамі «Ганьба!»

Пятро Маркелаў
Пятро Маркелаў

16:37 16.3.2017

Магілёў. Пэсіянэр Аляксандар Нажэнка, 62 гады, ліквідатар-чарнобылец, — папярэджаны за ўдзел ў Маршы недармаедаў. Судзіла Вікторыя Палякова

16:35 16.3.2017

Менск. Суд Цэнтральнага раёну

Каптур — 12 сутак.
Мітрашэўскі — 15 сутак.
Навакоўскі (з падбітым вокам) — 12 сутак.

Усяго тут 27 чалавек, зь іх судзілі ўжо 21 і 1 шпіталізавалі. Гэта Антон Данілаў, у яго моцна забалела галава.

Загрузіць яшчэ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG