Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП у Гомелі напаў на актывіста АГП Уладзімера Няпомняшчых


Уладзімер Няпомняшчых

Раніцай 15 сакавіка Ўладзімера Няпомняшчых забралі з падворку, пырснулі ў вочы сьлезацечным газам, павалілі на зямлю і моцна пабілі. Цяпер яго даставілі ў Чыгуначны РАУС Гомелю. Актывіст кіраваўся ў Менск.

Як паведаміў Свабодзе Ўладзімер Няпомняшчых, а 6.10 ён выйшаў з дому, каб паехаць у Менск на дазволеную акцыю «Марш недармаедаў». Каля пад’езду яго чакалі невядомыя ў цывільным, кінуліся на яго, тры разы пырснулі з балёнчыка ў твар, павалілі, заламалі рукі і шыю, адабралі фотаапарат.

Потым Няпомняшчых даставілі ў Цэнтральны РАУС гораду Гомелю, дзе на актывіста склалі пратаколы аб хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі:

«Я расцэньваю гэта як гвалт і рабаваньне. Фотаапарат потым вярнулі, але відаць зь ім добра папрацавалі. Буду патрабаваць завесьці крымінальную справу за напад і рабаваньне», — заявіў Свабодзе Ўладзімер Няпомняшчых.

Уладзімер Няпомняшчых — грамадзкі актывіст, сябра АГП, былы афіцэр міліцыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG