Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўторна затрыманы Аляксандар Кабанаў


Аляксандар Кабанаў

14 сакавіка ў Бярозе зноў быў затрыманы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Кабанаў.

Абнаўленьне: Суд над актывістам Кабанавым перанесьлі, цяпер ён на волі

Супрацоўнікі Бярозаўскага РАУСа прыйшлі да яго дадому а 20.20 і сказалі, што павінны даставіць у аддзел для допыту наконт «Маршу недармаедаў» 5 сакавіка ў Берасьці, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

«На 15 сакавіка заплянаваная акцыя, адным з арганізатараў якой зьяўляецца Аб’яднаная грамадзянская партыя, прычым спадар Кабанаў зьбіраўся ехаць на яе. Такім чынам абмяжоўваюць колькасьць магчымых удзельнікаў заўтрашняй акцыі», — сказаў праваабаронца Сяржук Русецкі.

Паводле Русецкага, хутчэй за ўсё, Кабанава зноў будуць судзіць, каб ня даць яму магчымасьці ўдзельнічаць у акцыях 15 і 25 сакавіка.

Аляксандар Кабанаў выйшаў на волю 13 сакавіка пасьля пяці сутак арышту.

XS
SM
MD
LG