Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаго з заяўнікаў магілёўскага «Маршу недармаедаў» затрымалі


Ігар Барысаў

У Менскім аэрапорце затрымалі першага намесьніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігара Барысава. Барысаў — адзін з заяўнікаў магілёўскай акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3 «Марш недармаедаў», якая мае адбыцца 15 сакавіка.

Барысаў вяртаўся з Бэрліну, дзе браў удзел у кангрэсе «Прагрэсіўны альянс», які ладзіла нямецкая Сацыял-дэмакратычная партыя.

Пр затрыманьне Барысаў паведаміў СМС-допісам. «Затрымалі ў аэрапорце, ужо 2 гадзіны трымаюць, забралі кампутар і флэшку на экспэртызу», — напісаў ён.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG