Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску застаецца пад вартай ўдзельнік пратэсту, які адзін гадуе непаўналетнюю дачку 


Удзельнікі пратэсту ў Бабруйску супраць «дэкрэту аб дармаедах» Юрась Грынявецкі і Максім Буйніцкі правядуць ноч у ізалятары. Вядома, што Буйніцкаму інкрымінуюць парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства, як арганізатару. Грынявецкі, выкладчык Бабруйскага лесатэхнічнага тэхнікуму, якога трымаюць за кратамі ад раніцы 13 сакавіка, адзін гадуе 14-гадовую дачку.

Адключаны тэлефон Галіны Сьмірновай, якая сёньня была на допыце — верагодна, што яна таксама застаецца пад вартай. Таксама сёньня дапытвалі Інгу Судзілоўскую.

Іншага ўдзельніка пратэсту Аляксея Раманава адпусьцілі да хаты да працягу суду 14 сакавіка. Інкрымінуюць дробнае хуліганства, але міліцыянты блытаюцца ў паказаньнях, таму судзьдзя не змагла вынесьці прысуд і адклала да заўтра.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG