Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ: 12 сакавіка было затрымана 19 журналістаў і блогераў, 5 будуць судзіць


Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец

Паводле падлікаў БАЖ, цягам 12 сакавіка былі затрыманыя 19 журналістаў і блогераў. Пяцёра зь іх, у тым ліку і журналістка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, правялі ноч за кратамі, чакаючы суду.

Акцыя супраць дэкрэту №3 у Бабруйску 12 сакавіка 2017 году
Акцыя супраць дэкрэту №3 у Бабруйску 12 сакавіка 2017 году

Сярод журналістаў, затрыманых 12 сакавіка, — супрацоўнікі інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», інтэрнэт-выданьня «Наша Ніва», парталаў Tut.by і «Народныя навіны Віцебска», Радыё Свабода.

«Тое, што адбылося, нагадвае 2011 год, калі падчас „маўклівых акцый“ затрымлівалі журналістаў, каб яны не „рабілі карцінкі“. Тая самая лёгіка дзейнічае і сёньня, калі журналістаў затрымліваюць, каб перашкодзіць распаўсюду інфармацыі пра тое, што адбываецца ў рэгіёнах. У Воршы міліцыянты так і казалі, што затрымліваюць журналістаў, бо тыя здымаюць, робяць анлайн-стрымы. Зразумела, што гэта ўсё не падабаецца міліцэйскім чынам», — сказаў Бастунец.

Ён паведаміў, што БАЖ будзе юрыдычна дапамагаць усім затрыманым журналістам і блогерам. Таксама арганізацыя з нагоды затрыманьняў зьвернецца ў міліцыю і пракуратуру.

XS
SM
MD
LG