Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці будуць судзіць маладзёна, які прынес перадачу анархістам


У пятніцу 10 сакавіка будуць судзіць Андрэя Марыча, які зь сябрамі прынёс перадачу анархісту на суткі. Трое маладзёнаў былі затрыманыя пасьля таго, як занесьлі перадачу ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дваіх выпусьцілі, а аднаго пакінулі па вартай да суду.

Пра гэта Свабодзе распавёў берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін:

«Сёньня затрымалі двух маладых хлапцоў і дзяўчыну. Праз тры з паловай гадзіны дваіх адпусьцілі, а адзін хлопец застаўся ў пастарунку да суду да заўтра. У чым яго вінавацяць, я дакладна ня ведаю. Наколькі я зразумеў у пастарунку, яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Як распавёў Уладзімер Вялічкін, траіх маладых людзей затрымалі пасьля таго, як яны занесьлі ў ізалятар перадачу для аднаго з анархістаў, якіх трымаюць пад арыштам:

«Сёньня дзяўчына Аляксандра разам з двума сябрамі прынесла перадачу для свайго хлопца, які знаходзіцца на сутках за ўдзел у масавай акцыі. І калі яна вярталася, яе затрымалі разам з хлопцамі. Пачалі іх абражаць, зацягнулі ў райаддзел, груба зь імі паводзіліся. Прынізілі чалавечую годнасьць гэтай дзяўчыны — заламалі рукі, запхалі ў нейкі кабінэт, пад камэрай распранулі да ніжняй бялізны, нават прымушалі шкарпэткі выварочваць... Аглядала яе жанчына, але рукі выварочваў маёр нейкі, які паводле словаў дзяўчыны страшна брыдкасловіў і пагражаў ёй,» — апавёў спадар Вялічкін.

Праваабаронца разам з маці Аляксандры зьезьдзіў у РАУС і напісаў пратэст у кнігу скаргаў.

Хлопец, які застаўся ў пастарунку да суду, паводле Ўладзімера Вялічкіна — гэта Андрэй Марыч.

Заўтра ў Ленінскім судзе Берасьця над Марычам адбудзецца суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG