Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары прэзыдэнта РФ могуць прайсьці ў гадавіну анэксіі Крыму


Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі могуць прайсьці ў 2018 годзе 18 сакавіка — у гадавіну афіцыйнага афармленьня анэксіі Крыму.

Такая прапанова ўтрымліваецца ў папраўках да выбарчага заканадаўства, унесеных у Дзярждуму 3 сакавіка Андрэем Клішасам і Анатолем Шырокавым з Савету Фэдэрацыі. Згодна з дзейнымі нормамі, выбары павінны прайсьці ў нядзелю 11 сакавіка 2018 году. Аднак папраўкі прадугледжваюць магчымасьць іх пераносу на тыдзень.

аўтары паправак сьцьвярджаюць, што маюць на мэце «лібэралізацыю» заканадаўства аб выбарах. У прыватнасьці, дакумэнт прадугледжвае спрашчэньне працэдуры рэгістрацыі назіральнікаў, а таксама адмену галасаваньня па-за месцам прапіскі.

18 сакавіка 2014 году Ўладзімір Пуцін абвясьціў аб далучэньні Крыму да Расеі. Большасьць краінаў сьвету і ААН лічаць гэтае далучэньне незаконным і па-ранейшаму прызнаюць Крым часткай тэрыторыі Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG