Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курапаты: актывісты разважаюць, што рабіць далей, фура забірае будматэрыялы


Абарона Курапатаў, 1 сакавіка

Лягер актывістаў пад будоўляй ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» стаіць 11-ы дзень. Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, як і раней, вядзе жывыя трансьляцыі зь лягеру.

Увечары мінулага дня актывісты разважалі, што рабіць далей, але вырашылі ня згортваць лягер і працягваць варту, бо дапускаюць магчымасьць аднаўленьня будоўлі, якую лічаць незаконнай.

Жорсткіх канфліктаў, як на мінулым тыдні, не было. Будаўнічыя работы ля Курапатаў прыпыненыя на тыдзень, але не скасаваныя канчаткова. Інвэстар будаўніцтва хоць і кажа, што «там не расстрэльвалі і не было там дарогі сьмерці», заяўляе, што гатовы перанесьці будаўніцтва на іншы ўчастак, бо «будаваць там, дзе людзі катэгарычна супраць, дзе яны прыкоўваюць сябе кайданкамі да тэхнікі, катэгарычна нельга».

На раніцу 2 сакавіка на будаўнічую пляцоўку прыехала пустая фура і невялікі будаўнічы кран — рабочыя кажуць, што забіраюць будаўнічыя матэрыялы з пляцоўкі. Актывісты і асабіста Зьміцер Дашкевіч прапанавалі рабочым дапамогу і тэрмас з гарбатай, тыя ветліва адмовіліся.

Лягер актывістаў тым часам разрастаецца, у ім дзейнічае палявая кухня, ёсьць электрычнасьць, кампактная сцэна. У ім некалькі дзясяткаў чалавек, раніца пачынаецца з малітвы.

XS
SM
MD
LG